
Прыходзь на Фестываль Мальдзіса ў Варшаве!
Святкуем разам нашу беларускасць.
Ініцыятыва Maldzis адзначае першы год і робіць гэта гучна — Фестывалем, які пройдзе ў Варшаве 7 верасня! Вас чакаюць рэдкія гістарычныя артэфакты, панэльныя дыскусіі, яскравыя выступы і жывая музыка. Праграма абнаўляецца, таму сачыце за абвесткамі, а на сам Фестываль рэгіструйцеся па спасылцы.

Пачынаем 7 верасня а 12:00 у Музеі вольнай Беларусі. Пляцоўка будзе падзеленая на некалькі зон з рознымі праграмамі.
У выставачнай зале вы пабачыце гістарычныя артэфакты, якія ініцыятыва здабыла дзякуючы беларускім мецэнатам: Трэці Статут ВКЛ, Радзівілаўская карта ВКЛ і Карта ВКЛ Яна Няпрэцкага, “Жазло кіравання” Сімяона Полацкага і франкамоўнае выданне “Вялікае майстэрства артылерыі” Казіміра Семяновіча.

У дыскусійнай зале мы паразмаўляем пра беларускасць у 2025 годзе, пазнаёмімся з актыўнасцямі выпускнікоў Летняй школы Мальдзіса і паслухаем музыку. Калі надвор’е дазволіць, частка актыўнасцяў пройдзе на ўнутраным дворыку Музея.
Праграма
12:00 – 12:15 — Адкрыццё фестывалю
12:15 – 13:15 — Дыскусія “Каму цікава і нецікава беларускасць сёння?”
Абмяркуем, якой беларускасці хоча грамадства, чаму беларушчына не захапіла масы і як гэта можна змяніць.
Выступоўцы: Рыгор Астапеня, Павел Данэйка, Наста Роўда, Сяргей Будкін
Мадэратарка: Леся Руднік
13:15 – 13:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
13:30 – 15:00 — Актыўнасці выпускнікоў Летняй школы Мальдзіса
Падрабязнасці апублікуем перад самім фестывалем.
Мадэратарка: Дар’я Рублеўская
15:00 – 15:15 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
15:15 – 16:15 — Серыя кароткіх выступаў
• Аляксандр Чарнуха: Што робіць музыку беларускай? Мова, кантэкст, пазіцыя?
• Цімох Акудовіч: Ці можа “Кніжны магістрат” змяніць беларускае кнігавыдавецтва?
• Павел Мацукевіч: Навошта займацца вяртаннем спадчыны?
Мадэратар: Рыгор Астапеня

16:15 – 16:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
16:30 – 17:15 — Размова пра беларускую ідэнтычнасць са Святланай Курс
Святлана падзеліцца сваімі разважаннямі пра вёску, ідэнтычнасць і сучасныя выклікі беларускай саматоеснасці.
Мадэратар: Аляксандр Івулін
17:15 – 17:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
17:30 – 18:00 — Музычнае завяршэнне Фестывалю, выступ гурта Nochy
18:00 — Завяршальнае слова