Мы ствараем тэматычныя артыкулы, гайды, рэйтынгі з мэтай папулярызаваць спадчыну, імёны, месцы і падзеі, якія яднаюць Беларусь з Еўропай і светам. Нашы матэрыялы прысвечаныя славутым і малавядомым беларускім імёнам, месцам і каштоўнасцям у замежных краінах і канкрэтных гарадах, а таксама наадварот – фактам замежнай прысутнасці ў гісторыі Беларусі. Нашы высілкі скіраваныя на распрацоўку своеасаблівага даведніка беларускіх культурных сувязяў з замежнымі краінамі.