Урачыстае адкрыццё абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку

17 кастрычніка а 13:00 у Золатурне, Швейцарыя

Калі і дзе

17 кастрычніка 2026 года а 13:00 у Stadtpark у Золатурне адкрываем абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку. Урачыстасць пройдзе па-беларуску. Пасля разам наведаем Музей Касцюшкі, які знаходзіцца побач.

Запрашаем беларусаў і беларусак Швейцарыі і ўсіх, каму дарагая памяць пра Касцюшку.

Гісторыя помніка

Помнік быў усталяваны ў кастрычніку 2017 годзе з ініцыятывы заснавальніка і тагачаснага кіраўніка Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі Алеся Сапегі да 200 гадавіны з дня смерці Касцюшкі.

Цяпер ініцыятыва MALDZIS разам з Фондам Марыі Магдалены Радзівіл, які ўзначальвае Сапега, зрабілі для помніка падмурак з беларускага валуна і новую мемарыяльную шыльду. Праект рэалізаваны на прыватныя сродкі Максіма Баграцова, Філіпа Дайнэкі і мецэнаткі, якая пажадала застацца непублічнай.

Апрацоўка каменя і выраб шыльды былі выкананыя ў Менску. На пачатку 2026 года валун і шыльда, а таксама брукаванка для добраўпарадкавання тэрыторыі вакол помніка былі дастаўленыя з Беларусі ў Польшчу, а пазней – у Швейцарыю. Мантаж помніка на валун і ўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі беларускай брукаванкай былі здзейсненыя швейцарскім бокам у ліпені. 

Гэтай вясной Алесь Сапега казаў:
“Калі ў 2017 годзе мы ўсталёўвалі помнік, то думалі, што ствараем беларускі пункт на мапе Швейцарыі. Цяпер, калі пад помнікам з’явіцца камень і брукаванка з Беларусі, сувязь паміж нашымі краінамі стане яшчэ і фізічнай”.

Чаму помнік у Золатурне?

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся ў 1746 годзе ў маёнтку Мерачоўшчына ў Вялікім Княстве Літоўскім – цяпер гэта Івацэвіцкі раён у Беларусі. Ён браў удзел у Амерыканскай рэвалюцыі, атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі і ўзначаліў паўстанне 1794 года супраць расейскай акупацыі. Касцюшка памёр у Золатурне 15 кастрычніка 1817 года.


Іншыя навіны