Страчаны партрэт Касцюшкі вяртаецца

Цяпер – на цішотках MALDZIS!

Амаль 90 гадоў таму ў Мерачоўшчыне на доме, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, вісела памятная шыльда з ягоным партрэтам.

Шыльда знікла. Але захаваўся яе фотаздымак 1936 года, які набыла ініцыятыва MALDZIS. Магчыма, гэта адзіная вядомая выява страчанага помніка.

Мы вырашылі даць гэтаму партрэту новае жыццё.

MALDZIS адкрывае папярэднюю замову на цішоткі з выявай Касцюшкі, створанай паводле матываў гістарычнага фотаздымка.

Гэта не проста цішотка з партрэтам вядомага чалавека. Гэта магчымасць вярнуць у сучаснае жыццё фрагмент беларускай спадчыны, які доўгі час лічыўся страчаным.

А яшчэ – гэта спосаб падтрымаць дзейнасць MALDZIS, каб мы маглі знаходзіць і вяртаць новыя беларускія рарытэты.

У продаж цішоткі паступяць ужо гэтай восенню. А пакуль можна пакінуць заяўку на перадзамову і атрымаць цішотку па спецыяльнай цане.

На Рыгоры і Таццяне – памер М.


Іншыя навіны