Гэтая старонка тлумачыць, якія персанальныя дадзеныя збірае і апрацоўвае ініцыятыва MALDZIS, з якой мэтай, як доўга яны захоўваюцца і якія правы вы маеце ў адносінах да гэтых дадзеных.

1. Хто адказвае за апрацоўку дадзеных

Апрацоўку дадзеных вядзе FUNDACJA MALDZIS. Кантакт для пытанняў аб прыватнасці: hello@maldzis.world.

2. Якія дадзеныя мы збіраем

Пры рэгістрацыі на нашыя падзеі (у тым ліку праз сэрвіс Luma) мы можам збіраць: імя і прозвішча; спасылку на ваш профіль у сацыяльных сетках (Instagram, LinkedIn або Facebook), якую вы добраахвотна падаяце; адрас электроннай пошты. Калі вы дадаткова згаджаецеся атрымліваць рассылку, мы захоўваем факт і дату вашай згоды. Наш сайт не мае функцыі каментарыяў, таму мы не збіраем і не захоўваем дадзеныя, звязаныя з каментарыямі наведвальнікаў.

3. Для чаго мы выкарыстоўваем дадзеныя

Дадзеныя з заяўкі на канкрэтную падзею выкарыстоўваюцца, каб разгледзець і пацвердзіць вашу рэгістрацыю, звязацца з вамі па пытаннях, якія тычацца гэтай падзеі, і забяспечыць яе арганізацыю.

Калі вы дадаткова паставілі асобную згоду на рассылку, мы выкарыстоўваем вашы дадзеныя (імя і спасылку на профіль), каб дасылаць вам лісты пра будучыя падзеі, праекты і новасці MALDZIS, не звязаныя з канкрэтнай заяўкай. Мы можам дасылаць такія лісты на пошту, паказаную пры рэгістрацыі, або звязацца з вамі праз профіль у сацыяльных сетках, які вы падалі. Гэта адбываецца толькі на падставе вашай асобнай і добраахвотнай згоды, якую можна адклікаць у любы момант.

4. Каму перадаюцца дадзеныя

Для рэгістрацыі на падзеі і дасылкі лістоў мы выкарыстоўваем платформу Luma (Luma Technologies Inc., ЗША), якая дзейнічае як апрацоўшчык дадзеных па нашым заданні. Мы не продаём вашыя дадзеныя і не перадаём іх трэцім асобам у маркетынгавых мэтах.

5. Як доўга мы трымаем дадзеныя

Дадзеныя, звязаныя з рэгістрацыяй на канкрэтную падзею, захоўваюцца на час яе арганізацыі і да 12 месяцаў пасля завяршэння. Дадзеныя, якія апрацоўваюцца на падставе згоды на рассылку, захоўваюцца, пакуль вы не адклічаце згоду.

6. Вашыя правы

Вы маеце права на доступ да сваіх дадзеных, на іх выпраўленне, выдаленне, абмежаванне апрацоўкі, перанос дадзеных, а таксама на адмову ад апрацоўкі і на адкліканне згоды ў любы момант без уплыву на законнасць папярэдняй апрацоўкі. Каб скарыстацца любым з гэтых правоў, напішыце нам на hello@maldzis.world.

Вы таксама маеце права падаць скаргу ў орган па ахове персанальных дадзеных — у Польшчы гэта Urząd Ochrony Danych Osobowych (UODO, uodo.gov.pl), або ў адпаведны орган краіны вашага пастаяннага пражывання.

7. Адпіска ад рассылкі

Кожны ліст рассылкі ўтрымлівае спосаб адпісацца. Адпіска ад рассылкі не ўплывае на вашу рэгістрацыю на падзею, на якую вы ўжо падалі заяўку.

8. Змены ў гэтай палітыцы

Мы можам час ад часу абнаўляць гэтую палітыку. Актуальная версія заўсёды даступная на гэтай старонцы.

Апошняе абнаўленне: 29.06.2026.