MALDZIS бачыць сваю місію ў аб’яднанні беларусаў вакол культурнай спадчыны і ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай краіны. Мы лічым, што гэта найлепшы падмурак для пабудовы кансалідаванага грамадства з моцнай ідэнтычнасцю. 

Ініцыятыва атрымала назву ў гонар дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі. MALDZIS працягвае гэтую справу. 

Пішыце нам на maldzis.world@gmail.com.

Што мы робім

● Папулярызацыя спадчыны

Ствараем карту і гайды з інфармацыяй пра беларускія імёны і славутнасці ў замежных краінах, а таксама са звесткамі аб заслужаных іншаземцах у Беларусі. Робім медыйныя прадукты пра выбітныя беларускія постаці і старадаўнія скарбы. Выступаем з прэзентацыямі і лекцыямі.

● Ушанаванне герояў і падзей

Усталёўваем помнікі і шыльды ў гонар выбітных беларусаў і беларусак за мяжой, робім тэматычныя выставы і мерапрыемствы. Называем беларускім усё, што мае беларускія карані. Шукаем і набываем нацыянальныя культурна-гістарычныя каштоўнасці за мяжой для перадачы ў музеі Беларусі.

● Прасоўванне культурнай дыпламатыі

Падтрымліваем ідэі і праекты ў галіне культурнай дыпламатыі з фокусам на культурнай спадчыне. Прасоўваем яе як сродак міжнароднага паразумення і паглыблення адносін.

Каманда

Павел Мацукевіч

кіраўнік

Рыгор Астапеня

апякун

Лілія Гайдаржы

менеджарка па камунікацыі