Фотаздымкі з другой Art-кавярні MALDZIS

Пра гравюру Берасця 1696 года расказаў гісторык Мікола Волкаў.

17 верасня ў Варшаве адбылася другая Art-кавярня MALDZIS з Міколам Волкавым. У Moss Cafe сабраліся госці, каб убачыць гравюру “Горад і замак Берасце Літоўскае” (арыгінальная назва “Urbs et Castellum Brestzie Litewski”), выдадзеную ў 1696 годзе ў Нюрнбергу, якую ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы.

З лекцыяй “Паміж вобразам і рэальнасцю: у чым каштоўнасць гравюры Берасця з кнігі Самуэля Пуфендорфа XVII ст.” выступіў гісторык Мікола Волкаў, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук. Сустрэчу мадэравала Ксюша Малюкова.

Art-кавярня MALDZIS з Міколам Воўкавым. Прэзентацыя гравюра Берасця XVII ст. Варшава, Польшча. 17 верасня 2026 года. Фота: Таццяна Капітонава
Мецэнатка Дар’я Сліж, якая падтрымала вяртанне гравюры Берасця XVII ст. Варшава, Польшча. 17 верасня 2026 года. Фота: Таццяна Капітонава

Іншыя навіны