Летняя школа

    Летняя школа – гэта адукацыйны інтэнсіў для маладых (да 30 гадоў) носьбітак і носьбітаў беларушчыны, якія хочуць пераасэнсаваць і ствараць беларускі свет.

    Фарматы школы:

    • Адукацыйны блок: лекцыі і практыкумы ў анлайн-фармаце ад найлепшых экспертаў. Тэматычны ахоп – ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінгу і праектнага менеджменту.
    • Праектная праца: камандная альбо індывідуальная распрацоўка ўласнай актыўнасці, якая будзе прэзентаваная падчас Фестывалю “Мальдзіса”.

    Праграма Летняй школы–2025

    Фестываль “Мальдзіса”

    MALDZIS-фэст – гэта свята сучаснай беларушчыны і адначасова “выпускны іспыт” для ўдзельнікаў і ўдзельніц школы, гэта дыскусіі экспертаў, выставы і сустрэчы.

    Фармат мерапрыемства: прэзентацыі актыўнасцяў, дыскусіі з найлепшымі экспертамі, выставы і адкрытыя сустрэчы.

    Праграма Фестывалю–2026

    Праграма Фестывалю–2025