MALDZIS-фэст 2026

13.07, MSN, Варшава.
Святкуйма разам нашу беларускасць.

Запрашаем на MALDZIS-фэст, які пройдзе ў Варшаве 13-га ліпеня! Пачынаем а 17:00 у Музеі сучаснага мастацтва (MSN). Вас чакаюць сустрэчы і размовы з людзьмі, якія вызначаюць і папулярызуюць беларускую культуру, яркія выступы і прэзентацыя новага каштоўнага артэфакта з калекцыі MALDZIS.

Праграма будзе дапаўняцца, таму сачыце за нашымі абвесткамі. А ўжо цяпер можна зарэгістравацца на фестываль па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, на жаль, мы не зможам задаволіць усе рэгістрацыі; калі ласка, правярайце сваю электронную пошту, каб даведацца, ці была ваша рэгістрацыя пацверджаная.

Праграма

17:00 – Рэгістрацыя

17:30 – 17:40 – Уступнае слова і прэзентацыя карціны

Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч

17:40 – 18:40 – Размова са Святланай Алексіевіч

Мадэратар: Рыгор Астапеня

Пісьменніца і Нобелеўская лаўрэатка раскажа пра новую кнігу і ранейшыя творы, а таксама пра тое, як літаратура пераўтвараецца ў сэнсы, праз якія свет бачыць Беларусь.

18:40 – 19:00 – Перапынак

19:00 – 19:45 – Серыя выступаў: “Як ствараць беларускую культуру” 

Мадэратары: Саша Івулін і Таццяна Капітонава

  • Мікалай Халезін: “Якія культурныя праекты цяпер патрэбныя?”
  • Праект Этыка: “Як святкаваць беларускую традыцыю?”
  • Дзмітрый Салодкі: Па-за межамі геаграфіі: беларускі культурны код у люстэрку сумежных еўрапейскіх традыцый

19:45 – 20:00 – Перапынак

  • Валянціна Андрэева: “Хто напісаў гэтую кнігу? Аўтарства і адказнасць ў эпоху ШІ”
  • Аляксандр Адамаў: “Як беларускаму мастаку стварыць санаторый падчас Warsaw Gallery Weekend?”
  • Лявон Вольскі: Традыцыйны беларускі фальклёр у нетрадыцыйным прачытаньні”

 

21:00 – 21:15 – Перапынак

21:15 – 21:45 – Размова з Сашам Філіпенкам

Абмяркуем, ці ёсць у беларускай культуры адзіны вобраз, які свет лёгка пазнае, і ці патрэбны ён наогул. І ці можа свет зноў захапляцца намі? Або толькі спачуваць?

Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч

21:45 – Завяршальнае слова


Іншыя навіны