Запрашаем на выставу “Беларусь Напалеона Орды” ў Варшаве!

28 лютага — 8 сакавіка 2026 года

Вас чакаюць 19 арыгінальных літаграфій з калекцыі Maldzis, прысвечаных беларускім краявідам і помнікам дойлідства.

Гэта замкі, касцёлы, сядзібы, якія Напалеон Орда паспеў зафіксаваць раней, чым іх змянілі ці знішчылі войны і час. 

Гэта Нясвіж і Мір, Крэва і Наваградак, Ліда, Камянец, Гомель – амаль два дзясяткі гарадоў, мястэчак і вёсак той Беларусі, якой ужо няма, але якую можна ўбачыць.

Калі: з 28 лютага да 8 сакавіка 2026 года

Дзе: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Warszawa.

Cачыце за абвесткамі – ужо хутка раскажам праграму адкрыцця і розныя цікавосткі выставы.