Праграма адкрыцця выставы “Беларусь Напалеона Орды”

Калі: 28 лютага, 12:00
Дзе: Музей Вольнай Беларусі

Вас чакае:

— Прывітальнае слова ад заснавальнікаў ініцыятывы MALDZIS – Рыгора Астапені і Паўла Мацукевіча

— Экскурсія па выставе з мастацтвазнаўцам Дзмітрыем Салодкім

Прыходзьце, каб паглядзець на Беларусь, якую захаваў у сваіх літаграфіях выбітны мастак родам з Варацэвічаў. Завітайце, каб  пачуць гісторыі, расказаныя нам гэтымі выявамі. 

Запрашаем адкрыць “Беларусь Напалеона Орды” разам з намі!