
Беларусь на старажытных мапах Maldzis
Убачымся ў Кракаве на прэзентацыі гістарычных артэфактаў!
Упершыню ў Кракаве — у межах сайд-івэнту пікніка LTCŃ — адбудзецца прэзентацыя здабытых ініцыятывай Maldzis арыгінальных мап Вялікага Княства Літоўскага: легендарнай Радзівілаўкі і карты Яна Няпрэцкага.
Выступоўцы:
▪️ Ілля Андрэеў — гісторык і культмэнэджэр, аўтар кніг па гісторыі картаграфіі. Ілля раскажа, чаму мапа — гэта не толькі геаграфія, але перадусім спосаб светаўспрыняцця, і што агульнага паміж намі і тымі ідэямі, якія ляжалі ў аснове Радзівілаўскай мапы і мапы Яна Няпрэцкага.
▪️ Павел Мацукевіч — прадстаўнік Maldzis. Павел прэзентуе ініцыятыву, раскажа гісторыю набыцця карт і падзеліцца планамі на будучыню.
Месца
Кракаў, вул. Łobzowska 15/15, офіс выдавецтва Gutenberg Publisher
Дата
27 ліпеня 2025, 13:00
Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная).