
MALDZIS шукае менеджара
Прапануем поўную занятасць у Варшаве.
Ініцыятыва MALDZIS шукае менеджара, які будзе спалучаць камунікацыйныя і арганізацыйныя абавязкі. Сярод задач: арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, вядзенне сайта і сацыяльных сетак, стварэнне і развіццё новых каналаў камунікацыі, распрацоўка і прасоўванне кантэнту, падрыхтоўка візуальных матэрыялаў, а таксама камунікацыя з партнёрскімі арганізацыямі.
Мы шукаем чалавека з досведам у сферы камунікацый і івэнт-менеджменту, які валодае неабходнымі інструментамі, мае развітыя камунікацыйныя і арганізацыйныя навыкі, а таксама ведае замежныя мовы.
Мы прапануем поўную занятасць і канкурэнтны заробак у Варшаве.
Як падацца на вакансію
Заяўкі прымаем да 20-га сакавіка. Дасылайце сваё CV і матывацыйны ліст (да 300 словаў) на адрас: maldzis.world@gmail.com. Мы звяжамся з абранымі кандыдатамі да 30-га сакавіка. Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце на maldzis.world@gmail.com з пазнакай “Вакансія”.