Вучыся ў летняй школе MALDZIS!

Працуеш з культурай, медыя, артам, спадчынай ці ідэнтычнасцю? Марыш не проста казаць пра беларускае, а фармаваць новы культурны ландшафт?

Тады табе ў Летнюю школу MALDZIS, якая пройдзе з 21 ліпеня да 7 верасня 2025 года. Гэта прастора для тых, хто хоча шукаць новыя сэнсы, выходзіць за межы нацыянальнай настальгіі і наноў уяўляць, якім можа быць беларускі свет.

Навошта MALDZIS арганізуе Летнюю школу?

Кажа Павел Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS:

Менш чым за год ад нашага запуску мы пабудавалі ініцыятыву з грамадскім уплывам — і хацелі б дапамагчы новым праектам стаць лепшымі за нас.

Павел Мацукевіч і Рыгор Астапеня з першым выданнем “Жазла кіравання” Сімяона Полацкага, якое выкупіла ініцыятыва MALDZIS. Фота: Аліна Мазавец

Што вас чакае?

▪️ 16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінга і праектнага менеджменту.

▪️ Экспертныя сесіі з Рыгорам Астапенем, Максімам Жбанковым, Воляй Чайкоўскай, Настай Роўдай, Мікітам Монічам ды іншымі.

▪️ Праектная праца — ты ці ваша каманда распрацуеце ўласную актыўнасць, якая будзе рэалізавана ў межах фестывалю MALDZIS.

Падчас праграмы ты:

▪️ навучышся свабодна і крытычна думаць пра беларускую ідэнтычнасць;
▪️ атрымаеш навыкі для таго, каб самой ці самому будаваць сваю беларускасць;
▪️ і зможаш прыцягнуць людзей у яе.

Хто можа ўдзельнічаць?

Маладыя людзі да 30 гадоў, якія…

▪️ маюць праекты ў сферах палітыкі ідэнтычнасці і медыя, культуры і мастацтва;
▪️ навучаюцца на адпаведных напрамках;
▪️ проста цікавяцца беларускай ідэнтычнасцю і хочуць знайсці сваё месца ў ёй.

Удзел магчымы індывідуальна або камандай да 3 чалавек.

Візавая падтрымка не аказваецца.

Праграма навучання

Час заняткаў указваецца па Мінску

АНЛАЙН (21 ліпеня – 1 верасня)

  • Беларускі свет у новым свеце: выклікі і магчымасці
    21 ліпеня, 17:30 – 19:00
    Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтра новых ідэй, дырэктар “Беларускай ініцыятывы” у Chatham House, апякун ініцыятывы MALDZIS
    Павел Мацукевіч, былы дыпламат, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS
  • З чаго пачынаецца беларушчына
    23 ліпеня, 17:30 – 19:00
    Максім Жбанкоў, культурны аналітык, медыя-актывіст
  • Свет Мальдзіса: вопыт, мэты, дасягненні
    28 ліпеня, 17:30 – 19:00
    Павел Мацукевіч, Рыгор Астапеня
  • Як працуе культурная дыпламатыя
    30 ліпеня, 17:30 – 19:00
    Павел Мацукевіч
  • Дыскусія “Як будаваць ідэнтычнасць
    4 жніўня, 17:30 – 19:00
    Імёны спікераў і спікерак раскажам пазней
  • Вяртанне культурнай спадчыны: выклікі, магчымасці, вынікі і сэнсы
    6 жніўня, 17:30 – 19:00
    Павел Мацукевіч
  • Што такое (культурнае) лідарства. Мапа неабходных навыкаў і кампетэнцый
    11 жніўня, 17:30 – 19:00
    Дар’я Рублеўская, каардынатарка адукацыйных праграм, Head of Competence School
  • Арганізацыя і прасоўванне беларускага свету за мяжой
    13 жніўня, 17:30 – 19:00
    Спікер(ка) стане вядомы пазней
  • ДыскусіяПраектны (культурны) менеджмент
    18 жніўня, 17:30 – 19:00
    Воля Чайкоўская, заснавальніца кінафестывалю “Паўночнае ззянне” і анлайн-кінатэатра беларускага кіно VODBLISK, прадзюсарка, рэжысёрка
    Вольга Мжэльская, культурная менеджарка, куратарка
    Вольга Кавальская, беларуская актывістка, культурная менеджарка і арт-куратарка. Заснавальніца public-art ініцыятывы Art Yard Community, сузаснавальніца і частка куратарскага калектыва “Куратарская група 4”, менеджарка адукацыйнага кірунку праграмы ArtPower Belarus
    Мадэрацыя: Антон Раднянкоў, старшыня Рады Цэнтра новых ідэй
  • Сторытэлінг у дзеянні
    20 жніўня, 17:30 – 19:00
    Аляксандр Івулін, журналіст, вядучы ютуб-канала “ЧестнОК-LIVE”, сувядучы праекта “Нешта будзе”
  • Як медыяменеджары глядзяць на культуру
    25 жніўня, 17:30 – 19:00
    Наста Роўда, дырэктарка “Нашай Нівы”, вядоўца ютуб-канала “Ток”
  • Гавары як Моніч. Майстар-клас па публічнай камунікацыі пра культуру
    27 жніўня, 17:30 – 19:00
    Мікіта Моніч, мастацтвазнаўца, экскурсавод
  • Тэму абвесцім пазней, прышпіліцеся
    1 верасня, 17:30 – 19:30
    Дар’я Рублеўская, Павел Мацукевіч, Рыгор Астапеня

Напрыканцы анлайн-сесіі ўдзельніцы і ўдзельнікі мусяць прапанаваць асобную актыўнасць у межах двудзённага фестывалю MALDZIS. 20 аўтараў/к лепшых прапановаў будуць запрошаны да ўдзелу ў афлайн частцы.

ТРОХДЗЁННАЯ АФЛАЙН-СЕСІЯ (5-7 верасня)
Адукацыйныя блокі і ўдзел у фестывалі MALDZIS з уласнымі актыўнасцямі.

Дэдлайн: 23:59 (CET) 16 ліпеня 2025

Калі засталіся пытанні — пішыце на hello@maldzis.world.

Рэгіструйцеся!