
Выстава MALDZIS У Кракаве
Ініцыятыва MALDZIS вязе ў культурную сталіцу Польшчы свае галоўныя здабыткі.
⏰ Дата: 13.12 (субота), 14:00 – 15:30
📍 Месца: Muzeum Podgórza (ul. Powstańców Wielkopolskich 1), Кракаў
Вас чакае:
Знаёмства з гістарычнымі артэфактамі
Упершыню будзе прэзентаваная карта Аркадзя Смоліча — першая беларускамоўная карта Беларусі.
Таксама можна будзе ўбачыць Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага, Радзівілаўскую карту ВКЛ і карту ВКЛ Яна Няпрэцкага, старадрукі «Жазло кіравання» Сімяона Полацкага і «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча.
Серыя выступаў
Заснавальнікі Maldzis Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч раскажуць пра мэты працы ініцыятывы, гісторыі здабытых артэфактаў і пра тое, навошта займацца вяртаннем спадчыны цяпер.
Кіраўнік ініцыятывы imago.by Ілья Андрэеў і дырэктарка выдавецтва Gutenberg Валянціна Андрэева падзеляцца тым, чаму картаграфія становіцца адным з самых эфектыўных інструментаў для вывучэння і асэнсавання гісторыі Беларусі.
Прыходзьце пазнаёміцца бліжэй з беларускай спадчынай і супольнасцю, што яе вяртае.
Уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы — https://forms.gle/tkC9Kaa4y5oMPnbM9